Віншаванне калектыву навукова-вытворчага холдынга дакладнага машынабудавання "Планар"

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў навукова-вытворчага холдынга дакладнага машынабудавання "Планар" з 60-годдзем утварэння.

    Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што сёння холдынг з'яўляецца вядучым на тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза навукова-тэхнічным комплексам, які на базе сучасных тэхналогій, апошніх дасягненняў навукі і тэхнікі займаецца распрацоўкай і вырабам спецыяльнага абсталявання для вытворчасці вырабаў нана- і мікраэлектронікі.

    "Дзякуючы ўнікальным кампетэнцыям, высокаму прафесіяналізму супрацоўнікаў прадпрыемстваў прадукцыя холдынга шырока запатрабавана ў Расіі, Кітаі і іншых краінах, - канстатаваў Аляксандр Лукашэнка. - Упэўнены, што "Планар" і ў далейшым будзе захоўваць лідарства ў галіне электроннага машынабудавання, рэпутацыю надзейнага партнёра і рабіць усё для рэалізацыі самых амбіцыйных задач".

    Прэзідэнт пажадаў калектыву холдынга здароўя, шчасця і новых поспехаў на карысць роднай Беларусі.