Наведванне Мінскага механічнага завода імя С.І.Вавілава
- 24
- 2
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 26 жніўня наведаў ААТ "Мінскі механічны завод імя С.І.Вавілава - кіруючая кампанія холдынга "БелОМА".
Генеральны дырэктар холдынга Аляксандр Мароз праінфармаваў Кіраўніка дзяржавы аб рабоце прадпрыемстваў і іх фінансава-эканамічным стане. Паводле яго слоў, аб'ёмы вытворчасці растуць, завінавачанасці па зарплатах няма. "Усе прадпрыемствы працуюць стабільна, з чыстым прыбыткам, выконваюць усе паказчыкі", - адзначыў Аляксандр Мароз.
Большую частку прадукцыі (65%) прадпрыемствы БелОМА пастаўляюць на экспарт, пры гэтым палавіну - у краіны далёкага замежжа. Адзін з перспектыўных праектаў - стварэнне сістэм ABS і EBS тармазнога прывода для велікагрузных аўтамабіляў. "Вельмі запатрабавана. Расія ўся ў чарзе стаіць. Мы канкурыравалі з імі, але цяпер з'явілася ніша, наша задача - гэту нішу заняць", - заявіў кіраўнік холдынга.
Праект па распрацоўцы і вытворчасці імпартазамяшчальных сістэм ABS і EBS тармазнога прывода аўтамабіляў і прычапных устройстваў распрацаваны для патрэбнасцей беларускіх і расійскіх прадпрыемстваў. Мяркуецца, што гэтыя вырабы будуць распрацоўвацца для велікагрузных аўтамабіляў, аўтобусаў, тралейбусаў і сельскагаспадарчай тэхнікі.
Да канца года на прадпрыемстве плануюць пачаць першыя выпрабаванні сістэмы ABS. Сістэма EBS будзе гатова яшчэ праз год. Крыніцы фінансавання - уласныя і пазыковыя сродкі.
"Праект увайшоў у праграму нашых адносін з Расійскай Федэрацыяй. Узгоднены аб'ёмы інвестыцый і аб'ёмы росту вытворчасці", - растлумачыў віцэ-прэм'ер Пётр Пархомчык.
Але ў той жа час у холдынга ёсць і пэўныя праблемы або, як гаворыць Аляксандр Мароз, задачы, якія трэба вырашыць.
Прэзідэнт звярнуў увагу, што ў структуру холдынга ўваходзіць прадпрыемства "Зеніт", якое ў свой час выпускала папулярныя маркі фотаапаратаў. Цяпер жа ў хаду выключна імпартная тэхніка, заўважыў Кіраўнік дзяржавы.
Аляксандра Лукашэнку запэўнілі, што па оптыцы і механіцы айчынныя тэхналогіі і цяпер на высокім сусветным узроўні. Пытанне толькі ў канкурэнтаздольнасці ў сегменце электронікі.
Асобную ўвагу ў холдынгу ўдзяляюць стварэнню вытворчасцей у малых гарадах. У прыватнасці, новае дыханне нададуць заводу "Зеніт" у Вілейцы, з'явіцца вытворчасць у Рагачове.
Але галоўны прадукт мінскай вытворчасці - гэта аптычныя вырабы. На прадпрыемстве Кіраўніку дзяржавы прадэманстравалі новыя распрацоўкі ў сферы оптаэлектронікі, расказалі аб далейшых перспектывах развіцця.
"Грошы трэба ўкладваць у тыя напрамкі, дзе ў нас ёсць кампетэнцыі, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Калі ёсць, трэба гэта рабіць і даводзіць да сусветнага, вышэйшага за сусветны ўзровень".
Гэты ж тэзіс ён развіў і ў час размовы з журналістамі пасля наведвання прадпрыемства. Напрыклад, цяпер з Расіяй абмяркоўваецца і рэалізуецца больш за 20 праграм у сферы імпартазамяшчэння. І гэта работа, упэўнены Кіраўнік дзяржавы, павінна якраз ісці ў развіццё тых напрамкаў, дзе ўжо ёсць тыя ці іншыя кампетэнцыі. "Я паглядзеў, тут робяць (у холдынгу "БелОМА". - Заўвага) унікальныя рэчы. Нашы перспектыўныя праекты павінны складацца з гэтага. Давайце будзем паглыбляцца. Давайце вось гэта будзем рабіць і паглыбляцца. Гэта не вынаходзіць нешта новае", - сказаў Прэзідэнт.
Што ж датычыцца новых маштабных праектаў, то яны таксама павінны быць, але для краіны хопіць па адным такім у 3-5 гадоў. Як прыклад - будаўніцтва БелАЭС. У краіне ўзнікла цэлая новая галіна, і цяпер айчынныя спецыялісты пры неабходнасці могуць удзельнічаць ва ўзвядзенні такіх аб'ектаў за мяжой, таму што набылі неабходныя навыкі, склалася школа кадраў.
Яшчэ адзін прыклад маштабнага праекта - Беларуская нацыянальная біятэхналагічная карпарацыя (БНБК) пад Мінскам. "Тое, што мы ствараем, 4 краіны могуць у свеце. Бязмерна ўдзячны Старшыні КНР Сі Цзіньпіну за тое, што ён адгукнуўся на маю просьбу. Такіх прадпрыемстваў трэба хаця б адно ў пяцігодку. Усё астатняе трэба ўкладваць углыб, у развіццё таго, што ёсць. БелОМА - адно з такіх прадпрыемстваў. Высокатэхналагічнае, разумнае прадпрыемства, дзе вельмі талковыя людзі", - заявіў Кіраўнік дзяржавы.
У час наведвання прадпрыемства Прэзідэнт азнаёміўся з вытворчасцю на ўчастку высокапрадукцыйных, высокадакладных апрацоўчых цэнтраў з лікавым праграмным кіраваннем.
На прадпрыемстве Кіраўніку дзяржавы прадэманстравалі новыя распрацоўкі ў сферы оптаэлектронікі. Прэзідэнт азнаёміўся з вытворчасцю на ўчастку высокапрадукцыйных, высокадакладных апрацоўчых цэнтраў з лікавым праграмным кіраваннем.
"Гэта супервытворчасць. Малайцы! Дзе працуюць слесар і акадэмік у адным вузле, у адной звязцы", - падзяліўся сваімі ўражаннямі з журналістамі Аляксандр Лукашэнка.
Беларускае оптыка-механічнае аб'яднанне (з 2011 года - холдынг "БелОМА") - прызнаны лідар оптыка-электроннага прыборабудавання. Гісторыя холдынга "БелОМА" пачынаецца ў 1957 годзе з заснавання Мінскага механічнага завода імя С.І.Вавілава. Цяпер гэта ўніверсальнае шматпрофільнае аб'яднанне, дзе распрацоўваюць і вырабляюць лазерныя, оптыка-электронныя і оптыка-механічныя прыборы і сістэмы. Гэта не толькі прадукцыя ваеннага прызначэння, але і медыцынскія вырабы.
"Грошы трэба ўкладваць у тыя напрамкі, дзе ў нас ёсць кампетэнцыі, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка на прадпрыемстве. - Калі ёсць, трэба гэта рабіць і даводзіць да сусветнага, вышэй за сусветны ўзровень".
Холдынг таксама выпускае кампаненты тармазных сістэм велікагрузных аўтамабіляў, бытавыя прыборы ўліку газу, ІЧ-выпраменьвальнікі для агульнага і лакальнага абагравання памяшканняў, тавары народнага спажывання (электрасушылкі, электрасокавыціскалкі, электрасокавыціскалкі-шаткоўні) і шмат іншага.
Адзін з перспектыўных праектаў - стварэнне сістэм ABS і EBS тармазнога прывода для велікагрузных аўтамабіляў. "Вельмі запатрабавана. Расія ўся ў чарзе стаіць. Мы канкурыравалі з імі, але цяпер з'явілася ніша, наша задача - гэту нішу заняць", - далажыў Кіраўніку дзяржавы генеральны дырэктар холдынга Аляксандр Мароз.