Віншаванне калектыву МДПУ І.П.Шамякіна з 80-годдзем з дня заснавання ВНУ

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя І.П.Шамякіна са знамянальнай датай - 80-годдзем з дня заснавання ВНУ.

    "Расчыніўшы дзверы ў 1944 годзе, адразу пасля вызвалення горада ад фашысцкіх захопнікаў, настаўніцкі інстытут і сёння з гонарам выконвае важнейшую задачу па падрыхтоўцы высокакваліфікаваных спецыялістаў для сферы адукацыі, - гаворыцца ў віншаванні. - Тысячы вашых выпускнікоў паспяхова працуюць на карысць краіны, выхоўваюць і вучаць падрастаючае пакаленне быць дастойнымі грамадзянамі і патрыётамі роднай Беларусі".

    Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што калектыў універсітэта прадоўжыць слаўныя традыцыі айчыннай адукацыі, уносячы свой уклад ва ўмацаванне беларускай дзяржаўнасці.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў калектыву ВНУ здароўя, шчасця і новых прафесійных здзяйсненняў.