У Беларусі скарэкціраваны парадак адмінпрацэдур, звязаных з адчужэннем і падзелам зямельных участкаў

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ, якім шэраг заканадаўчых актаў Кіраўніка дзяржавы прыводзіцца ў адпаведнасць з Законам ад 18 ліпеня 2022 года "Аб змяненні кодэксаў".

    У прыватнасці, карэкціруецца парадак ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур, звязаных з адчужэннем і падзелам зямельных участкаў, змяненнем іх мэтавага прызначэння.

    Прызнаюцца страціўшымі сілу ўказы ад 27 снежня 2007 года № 667 "Аб адабранні і прадастаўленні зямельных участкаў" і ад 11 снежня 2009 года № 622 "Аб удасканаленні парадку рэгулявання зямельных адносін і ажыццяўлення дзяржаўнага кантролю за выкарыстаннем і аховай зямель".

    Усяго больш за 30 нарматыўных актаў прыводзіцца ў адпаведнасць з Законам "Аб змяненні кодэксаў" у частцы тэрміналогіі, што выкарыстоўваецца ў гэтых дакументах.