Сяргей Зайцаў вызвалены з пасады начальніка факультэта Генштаба УС - намесніка начальніка Ваеннай акадэміі

    Генерал-маёр Сяргей Зайцаў вызвалены з пасады начальніка факультэта Генеральнага штаба Узброеных Сіл - намесніка начальніка Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь. Адпаведны Указ № 349 падпісаў Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.

    Згодна з дакументам Сяргей Зайцаў звольнены з ваеннай службы ў запас па ўзросце з правам нашэння ваеннай формы адзення і знакаў адрознення.