Разгляд кадравых пытанняў
- 13
- 2
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 30 красавіка разгледзеў кадравыя пытанні.
Кіраўнік дзяржавы назначыў:
Астрэйку Аляксандра Вячаслававіча - начальнікам упраўлення ўнутраных спраў Мінскага аблвыканкама;
Шулякоўскага Алега Мікалаевіча - начальнікам упраўлення ўнутраных спраў Брэсцкага аблвыканкама;
Разянкова Дзмітрыя Юр'евіча - начальнікам упраўлення ўнутраных спраў Гродзенскага аблвыканкама;
Гусачэнку Сяргея Аляксандравіча - першым намеснікам старшыні Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі;
Прымшыца Дзмітрыя Вітольдавіча - намеснікам старшыні Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі.
Прэзідэнт таксама даў згоду на назначэнне:
Валяватага Юрыя Мікалаевіча - першым намеснікам старшыні Гродзенскага аблвыканкама;
Курленкі Дзяніса Мікалаевіча - намеснікам старшыні Мінскага аблвыканкама;
Захарчука Дзмітрыя Іванавіча - старшынёй Воранаўскага райвыканкама;
Бобыра Ігара Міхайлавіча - кіраўніком адміністрацыі Ленінскага раёна г.Гродна;
Бурака Аляксандра Андрэевіча - намеснікам старшыні Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі;
Саўчука Віктара Уладзіміравіча - генеральным консулам Рэспублікі Беларусь у г.Беластоку (Рэспубліка Польшча);
Іглікава Аляксея Аляксеевіча - старшынёй Камітэта дзяржаўнага кантролю Гомельскай вобласці;
Курмана Івана Іванавіча - кіраўніком спраў Гродзенскага аблвыканкама.
Назначаючы новых начальнікаў УУС у Мінскай, Брэсцкай і Гродзенскай абласцях, Кіраўнік дзяржавы запатрабаваў ад міліцыі забяспечыць надзейную абарону інтарэсаў беларускіх грамадзян.
"Вы ведаеце, на якія пасады назначаецеся. Тры чвэрці краіны мы сёння вашымі пасадамі прыкрываем у гэтай няпростай сітуацыі, якая і ўнутры (складваецца адносна нібыта, кажуць, спакойна, але заспакойвацца нельга), ды і знешне. Вы бачыце, што адбываецца", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Падрабязна аб кандыдатурах Кіраўнік дзяржавы пацікавіўся ў Дзяржсакратара Савета бяспекі Аляксандра Вальфовіча і Міністра ўнутраных спраў Івана Кубракова. Яны ахарактарызавалі кіраўнікоў УУС як сапраўдных прафесіяналаў, якія добра зарэкамендавалі сябе на папярэдніх пасадах.
"Хлопцы ідуць на пасады такога высокага ўзроўню ўпершыню. Адна справа працаваць намеснікам, іншая справа - узначальваць у гэты, зноў жа паўтаруся, няпросты час гэтыя калектывы. Я жартоўна сказаў, што генералы мяккімі не бываюць. Калі можна мякка прымаць рашэнні - гэта будзе добра. Але выконвацца яны павінны жорстка, - падкрэсліў Прэзідэнт. - Вы людзі ў пагонах, і абстаноўка нам дыктуе, што цырымоніцца мы асабліва не павінны, абараняючы інтарэсы нашых людзей. Мы ж не самі сябе абараняем. Абараніць мільёны людзей (ды і транзітная краіна - інтарэсы перасякаюцца) - вось гэта пытанне".
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што з падзей, якія адбываюцца ў краіне, неабходна рабіць высновы. Паводле яго слоў, праблем па лініі крымінальнай міліцыі хапала ў некаторых абласцях. "Гэта мне губернатар прагаварыўся, а потым я пачаў, як у вас прынята, капаць глыбей: аказваецца, кралі жывёлу і спісвалі на падзеж. Цяпер гэтым пытаннем займаецеся і вы, і пракуратура. Трэба паглядзець на гэта па краіне. Гэта што за "рыначныя" адносіны? Жорстка да гэтага пытання трэба падыходзіць", - заявіў Кіраўнік дзяржавы.
"Не трэба забываць аб тых памылках і недахопах, якія ў нас былі. Забудзем - паўторыцца зноў. Таму руку трэба трымаць на пульсе", - дадаў ён.
Прэзідэнт таксама звярнуў увагу новых начальнікаў УУС на неабходнасць быць бліжэй да людзей і паважаць іх, асобна спыніўся на недапушчальнасці карупцыйных праяў. "Утаіць нічога немагчыма. Вы гэта не горш за мяне павінны разумець. Проста пытанне часу - рана ці позна", - папярэдзіў Аляксандр Лукашэнка.
Узгадняючы назначэнне кіраўнікоў мясцовых і распарадчых органаў, Прэзідэнт пацікавіўся ў іх ходам пасяўной кампаніі ў асобных раёнах і ў разрэзе рэгіёнаў. Падрабязна абмяркоўваліся метэаралагічныя ўмовы, якія склаліся, стан азімых культур, тэмпы пасяўной. Кіраўнік дзяржавы паставіў задачу дынамічна праводзіць пасяўныя работы і ў цэлым завяршыць іх да 9 мая. "Зацягваць не трэба пасяўную кампанію. Як кажуць, дзень год корміць", - нагадаў Прэзідэнт.
Ён таксама звярнуў увагу на эфектыўнае і рацыянальнае выкарыстанне сельскагаспадарчай тэхнікі, якую трэба своечасова абслугоўваць, не дапускаць, каб яна прастойвала.
Кіраўнік дзяржавы, прымаючы кадравыя рашэнні, пацікавіўся грамадска-палітычнай абстаноўкай у рэгіёнах. У прыватнасці, размова ішла аб сітуацыі ў Гродне. Паводле слоў прадстаўнікоў мясцовай улады, цяпер абстаноўка спакойная.
"Напэўна, ужо галаву ў рукі ўзялі некаторыя, якія выпадкова туды трапілі (размова пра ўдзел грамадзян у несанкцыянаваных акцыях у другой палове 2020 года. - Заўвага)", - заўважыў Аляксандр Лукашэнка. Ён папярэдзіў, каб кіраўнікі на месцах удзялялі асаблівую ўвагу рабоце з людзьмі - усім неабходна зрабіць адпаведныя высновы з таго, што адбылося. "Мы ведаем, хто ёсць хто, з кім можна працаваць, з кім нельга. І самі можам зрабіць пэўныя высновы на будучае, таму што недахопаў і ва ўсіх нас хапала. Трэба звярнуць на гэту ўвагу", - сказаў Прэзідэнт.