Віншаванне калектыву і студэнтам БДПУ імя Максіма Танка

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў і студэнтаў Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка са 110-годдзем з дня заснавання ВНУ.

    "У айчыннай сістэме адукацыі БДПУ нязменна захоўвае статус вядучай ВНУ па падрыхтоўцы высокакваліфікаваных педагагічных кадраў, забяспечвае павышэнне інтэлектуальнага патэнцыялу грамадства - асновы поспеху краіны ў эканоміцы, культуры, навуцы і сацыяльнай сферы", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў важнасць таго, што, абапіраючыся на пераемнасць і традыцыі нацыянальнай школы, універсітэт рыхтуе сапраўдных прафесіяналаў, здольных весці за сабой, вучыць іх любіць сваю Айчыну.

    "Упэўнены, ваш калектыў і надалей будзе прыкладам у навучанні і выхаванні моладзі, а ўклад універсітэта ва ўдасканаленне адукацыйнай сферы стане гарантам устойлівага развіцця і ўмацавання нашай дзяржавы", - падкрэсліў Прэзідэнт.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў калектыву і студэнтам БДПУ здароўя, шчасця, поспехаў у вучобе і працы на карысць роднай Беларусі.