Рабочы візіт у Расійскую Федэрацыю

    Прадаўжаецца рабочы візіт Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Расійскую Федэрацыю. Кіраўнік дзяржавы 25 снежня прыбыў у Санкт-Пецярбург, дзе 26 і 27 снежня прыме ўдзел у нефармальнай сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў - удзельніц СНД.

    Лідары краін падвядуць вынікі адыходзячага 2022 года, абмяркуюць планы па далейшым узаемадзеянні ў найбольш актуальных для Садружнасці сферах.

    Раней, 24 снежня, у падмаскоўным Зорным гарадку Аляксандр Лукашэнка па запрашэнні Прэзідэнта Расіі наведаў Навукова-даследчы выпрабавальны цэнтр падрыхтоўкі касманаўтаў імя Ю.А.Гагарына. Цяпер там праходзяць адбор кандыдаты на палёт у космас ад Беларусі.

    Прэзідэнт азнаёміўся з работай цэнтра, сістэмай адбору і падрыхтоўкі касманаўтаў. Размова ішла і аб далейшых перспектывах беларуска-расійскага супрацоўніцтва ў касмічнай сферы.