Дадатковая адукацыя
Дадатковая адукацыя дзяцей і моладзі
Нацыянальную сістэму дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі сёння прадстаўляюць 224 цэнтры (палацы) і 356 дзіцячых школ мастацтваў.
З 224 цэнтраў (палацаў) з'яўляюцца аднапрофільнымі 44 установы дадатковай адукацыі (з іх 7 цэнтраў тэхнічнага профілю, 7 цэнтраў эколага-біялагічнага профілю, 15 цэнтраў турысцка-краязнаўчага профілю, 13 цэнтраў фізкультурна-спартыўнага профілю) і 180 устаноў - шматпрофільныя.
Ва ўстановах дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ўсіх тыпаў налічваецца каля 30 тыс. аб'яднанняў па інтарэсах.
На базе ўстаноў дадатковай адукацыі рэалізуецца значная частка сацыяльных, культурных, спартыўна-масавых мерапрыемстваў, праектаў навучэнцаў, інфармацыйна-прапагандысцкіх акцый.
Прыярытэтным напрамкам у дзейнасці гэтых устаноў з'яўляецца работа па грамадзянска-патрыятычным выхаванні навучэнцаў.
Установы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі шырока ўключаны ў правядзенне рэспубліканскіх акцый, праектаў, конкурсаў.
Дадатковая адукацыя дарослых
Дадатковая адукацыя дарослых Рэспублікі Беларусь уяўляе сабой гібкую і мабільную сістэму, якая вырашае задачы забеспячэння галін эканомікі прафесійнымі кадрамі патрабуемага ўзроўню кваліфікацыі, кадравай падтрымкі інавацыйных працэсаў, задавальнення патрэбнасцей грамадзян у прафесійным удасканаленні.
У краіне існуе разгалінавая сетка ўстаноў адукацыі сістэмы павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў. Адукацыйныя праграмы дадатковай адукацыі дарослых рэалізуюць амаль 400 устаноў адукацыі і арганізацый, розных па ведамаснай падпарадкаванасці і формах уласнасці. У 2025 годзе паводле папярэдніх даных бесперапыннай прафесійнай адукацыяй у рэспубліцы ахоплена амаль 331 тыс. чалавек.
Ва ўстановах вышэйшай і дадатковай адукацыі дарослых навучанне вядзецца па 362 спецыяльнасцях перападрыхтоўкі. Пры гэтым пералік спецыяльнасцей перападрыхтоўкі пастаянна карэкціруецца з улікам патрабаванняў арганізацый - заказчыкаў кадраў.
Створана сістэма прафесійнай падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі па прафесіях рабочых (служачых) як ва ўстановах адукацыі, так і ў арганізацыях, на прадпрыемствах.
Прадугледжаны і забяспечваюцца сацыяльныя гарантыі работнікам, якія накіроўваюцца наймальнікам на прафесійную падрыхтоўку, перападрыхтоўку, павышэнне кваліфікацыі і стажыроўку.