Вучыцца ў Беларусі

Адукацыя

Традыцыі беларускай адукацыі ў спалучэнні з пастаянным развіццём, а таксама выкарыстанне сучасных падыходаў і прывабныя цэны на навучанне садзейнічаюць папулярызацыі беларускай адукацыі сярод замежных грамадзян.

Як паказваюць вынікі апытанняў, якія рэгулярна праводзяцца сярод замежных навучэнцаў і выпускнікоў беларускіх устаноў адукацыі, іншаземцаў таксама прываблівае высокі ўзровень бяспекі ў краіне, добразычлівасць беларусаў, магчымасць працаваць па спецыяльнасці ў час вучобы.

У беларускіх ВНУ навучаюцца студэнты з Кітая, Туркменістана, Шры-Ланкі, Расіі, Узбекістана, Індыі, Лівана, Ізраіля, Нігерыі, Азербайджана, Казахстана і іншых дзяржаў.

Вялікае развіццё атрымала работа па стварэнні сумесных адукацыйных структур і праграм з замежнымі партнёрамі.

Беларускімі ўстановамі адукацыі створаны сумесныя інстытуты, факультэты, лабараторыі і цэнтры з партнёрамі з Кітая, Узбекістана і Таджыкістана, рэалізуюцца сумесныя адукацыйныя праграмы з Кітаем, Расіяй, Узбекістанам, Таджыкістанам і Казахстанам.

Удзел устаноў вышэйшай адукацыі ў міжнародных адукацыйных рэйтынгах павышае іх канкурэнтаздольнасць у міжнароднай адукацыйнай прасторы, робіць прывабным атрыманне адукацыі ў Беларусі.