Стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
У мэтах сацыяльнай падтрымкі і заахвочвання навучэнцаў, а таксама павышэння якасці падрыхтоўкі навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі, эфектыўнасці іх навукова-даследчай дзейнасці Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 6 верасня 2011 г. №398 "Аб сацыяльнай падтрымцы навучэнцаў" заснаваны стыпендыі Прэзідэнта:
- 200 - студэнтам, курсантам устаноў вышэйшай адукацыі;
- 100 - аспірантам (ад'юнктам).
Назначэнне стыпендый ажыццяўляецца два разы на год саветам спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў на падставе прапаноў саветаў устаноў вышэйшай адукацыі.
Стыпендыі Прэзідэнта навучэнцам назначаюцца на адзін семестр з захаваннем устаноўленай вучэбнай стыпендыі.
Стыпендыяты вызначаюцца па выніках штогадова адкрытага конкурсу, які праводзіцца ў тры этапы. Канчатковы адбор ажыццяўляе конкурсная камісія па разглядзе кандыдатур для назначэння стыпендый Прэзідэнта аспірантам (ад'юнктам).
Рашэнне аб назначэнні стыпендый Прэзідэнта аспірантам (ад'юнктам) прымаецца Кіраўніком дзяржавы.