Спецыяльныя фонды Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Спецыяльны фонд Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі створаны ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 12 студзеня 1996 года № 18 "Аб спецыяльным фондзе Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі".

За 24 гады існавання спецыяльнага фонду заахвочванне атрымалі 4184 грамадзяніны і 314 калектываў.

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 красавіка 2010 года № 199 Міністэрствам культуры вядзецца банк даных таленавітай моладзі, у які ўключаюцца звесткі аб лаўрэатах, стыпендыятах і дыпламантах спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі і асобах, якія з'яўляюцца пераможцамі (Гран-пры, I, II, III месца, дыпломы I, II, III ступені) міжнародных і рэспубліканскіх мастацка-творчых мерапрыемстваў (спаборніцтваў), тэле- і радыёпраектаў. У архіў банка даных занесены звесткі аб 2182 прадстаўніках таленавітай моладзі.

Спецыяльны фонд Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў створаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 19 ад 12 студзеня 1996 года.

За 24 гады фонд прыняў рашэнні аб заахвочванні 38 065 навучэнцаў і студэнтаў, 3848 педагагічных і навуковых работнікаў, якія ўнеслі асаблівы ўклад у развіццё здольнасцей адоранай моладзі.

Стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь назначаны 6804 студэнтам і курсантам, якія вучацца на 9-10 балаў і актыўна ўдзельнічаюць у навукова-даследчым жыцці ўстановы вышэйшай адукацыі.

Лаўрэатамі фонду за час яго дзейнасці сталі 1173 навучэнцы, якія атрымалі перамогі ў міжнародных інтэлектуальных спаборніцтвах, з іх 379 студэнтаў і 794 навучэнцы.