Гранты Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у навуцы, адукацыі, ахове здароўя і культуры
Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 13 верасня 2013 г. №425 устаноўлена, што ў мэтах фінансавай падтрымкі дзейнасці ў навуцы, адукацыі, ахове здароўя і культуры штогод прадастаўляецца да 30 грантаў Прэзідэнта ў кожнай з названых галін.
Гранты з'яўляюцца стымулюючай выплатай і прадастаўляюцца на конкурснай аснове тэрмінам на адзін год кіраўнікам і спецыялістам, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё адпаведнай галіны і ўдзельнічаюць у навуковых даследаваннях, інавацыйных праектах, што маюць прыярытэтнае значэнне для рэалізацыі найважнейшых напрамкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі.
Гранты прадастаўляюцца:
- у навуцы - на правядзенне даследаванняў і рэалізацыю праектаў, звязаных з атрыманнем прынцыпова новых навуковых вынікаў, стварэннем і ўкараненнем у галінах эканомікі і сацыяльнай сферы Беларусі аб'ектаў новай тэхнікі, матэрыялаў і навукаёмістых тэхналогій, якія па большасці тэхнічных параметраў адпавядаюць сусветнаму ўзроўню або перасягаюць яго;
- у адукацыі - на выкананне эксперыментальных праектаў і навуковых даследаванняў у галіне адукацыі, распрацоўку і ўкараненне ў практыку наватарскіх педагагічных тэхналогій, падручнікаў, навучальных дапаможнікаў, методык навучання і выхавання, накіраваных на выяўленне і развіццё здольнасцей адораных дзяцей і моладзі;
- у ахове здароўя - на распрацоўку і ўкараненне ў практычную ахову здароўя новых або раней не прымененых у Беларусі метадаў прафілактыкі, дыягностыкі, лячэння і рэабілітацыі, што павышаюць якасць і даступнасць медыцынскай дапамогі і маюць сацыяльна-эканамічны эфект;
- у культуры - на стварэнне твораў літаратуры, мастацтва, фільмаў, экспазіцый музеяў, адраджэнне народных традыцый, абрадаў, тэхналогій вытворчасці вырабаў мастацкіх рамёстваў, захаванне гісторыка-культурных каштоўнасцей, рэалізацыю праектаў, накіраваных на папулярызацыю дасягненняў беларускай культуры і мастацтва ў краіне і за мяжой.