Алімпіяды для вучняў у Беларусі
Адным з самых яркіх складнікаў нацыянальнай сістэмы агульнай сярэдняй адукацыі з'яўляецца алімпіядны рух у Рэспубліцы Беларусь. Алімпіяда - гэта інтэлектуальнае спаборніцтва навучэнцаў, прызначанае выяўляць і развіваць іх творчыя здольнасці.
Рэспубліканская алімпіяда праводзіцца па 18 вучэбных прадметах. У 2015/2016 навучальным годзе ў гэты спіс увайшла алімпіяда па кітайскай мове, у 2018/2019 - па фізічнай культуры і здароўі.
Штогод у алімпіядным руху прымаюць удзел амаль 600 тыс. навучэнцаў.
Усе пераможцы заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды, якія атрымалі дыпломы І, ІІ і ІІІ ступені, прадстаўляюцца для заахвочвання ў савет спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў.
Навучэнцы, якія паказалі лепшыя вынікі на заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды, накіроўваюцца на міжнародныя алімпіяды.
Якаснае правядзенне рэспубліканскіх мерапрыемстваў, уважлівы адбор прэтэндэнтаў на ўдзел у міжнародных інтэлектуальных спаборніцтвах даюць магчымасць навучэнцам Рэспублікі Беларусь дасягнуць высокіх вынікаў на міжнародным узроўні.