Віншаванне з Днём пагранічніка

    Камандаванню, асабоваму складу, ветэранам органаў пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь 

    Паважаныя таварышы!

    Віншую вас са святам - Днём пагранічніка.

    Сёлета мы адзначаем 105-годдзе з дня ўтварэння пагранічнай службы, што надае асаблівую ўрачыстасць усім святочным мерапрыемствам.

    Пагранічнікі ў нашай краіне ва ўсе часы карысталіся асаблівай павагай. Мы памятаем іх непахісную стойкасць, гераічнасць і мужнасць у гады Вялікай Айчыннай вайны.

    Беражліва захоўваючы слаўныя традыцыі і праяўляючы свае лепшыя якасці, воіны ў зялёных фуражках надзейна прыкрываюць свяшчэнныя рубяжы Айчыны і сёння, калі напружанасць паблізу нашых граніц з кожным днём узрастае і патрабуе ад усіх пагранічнікаў высокага прафесіяналізму, павышанай пільнасці, самаадданасці і жалезнай дысцыпцы.

    Упэўнены, што вы гэта добра разумееце і зробіце ўсё, каб абараніць недатыкальнасць Дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь, у поўнай меры апраўдаўшы любоў і давер беларускага народа.

    Асаблівыя словы ўдзячнасці ветэранам-пагранічнікам. Ваш практычны вопыт, актыўная жыццёвая пазіцыя заўсёды будуць запатрабаваны ў справе падрыхтоўкі і выхавання маладога пакалення.

    Жадаю вам і вашым сем'ям моцнага здароўя, дабрабыту і далейшых поспехаў на карысць роднай Беларусі.

    Аляксандр Лукашэнка