Нарада па актуальных пытаннях забеспячэння бяспекі і правапарадку і мерах па ахове Дзяржграніцы
- 8
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 2 мая сабраў нараду па актуальных пытаннях забеспячэння бяспекі і правапарадку і мерах па ахове Дзяржаўнай граніцы.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што абстаноўка вакол Беларусі застаецца складанай. Паблізу граніц нарошчваецца ваенны патэнцыял НАТА, адбываюцца правакацыі на граніцы.
"Адкласці гэту нараду мы не маглі: абстаноўка нас вымушае рэагаваць на тую сітуацыю, якая складваецца. Таму было даручана Ураду, сілавому блоку падрыхтаваць сур'ёзныя мерапрыемствы на граніцы з мэтай недапушчэння на тэрыторыю Беларусі розных дыверсантаў. Апошнім часам такія выпадкі сталі больш частымі. Таму я хацеў бы пачуць вычарпальныя прапановы па процідзеянні", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Як далажыў у час нарады Старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі Іван Тэртэль, на аснове даных, што паступаюць па лініі разведкі і іншых падраздзяленняў, прагназуецца значнае абвастрэнне аператыўнай абстаноўкі, што складваецца вакол Беларусі.