Віншаванне з Днём беларускай навукі

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў дзеячаў навукі, работнікаў навукова-даследчых інстытутаў і ўстаноў вышэйшай адукацыі з Днём беларускай навукі:

    "Дарагія сябры!

    Віншую вас з Днём беларускай навукі. Днём, які сімвалізуе сілу інтэлекту нацыі.

    Менавіта вучоныя прадвызначаюць імклівую дынаміку сучаснай эпохі. Таму вы першымі павінны даваць адказы на ўсе выклікі, якія час ставіць перад краінай.

    Распрацоўкі айчыннай навукі былі і застаюцца залогам якасці нашага жыцця, а абнаўленне тэхналогій і ўкараненне інавацый ва ўсе сферы дзейнасці садзейнічаюць сацыяльна-эканамічнаму развіццю Беларусі.

    Працай многіх пакаленняў вучоных і спецыялістаў створана магутная навуковая і вытворчая аснова, што дае магчымасць дзяржаве паспяхова вырашаць актуальныя задачы эканомікі, сацыяльнай і абароннай сфер, у поўнай меры забяспечваючы суверэнітэт і нацыянальную бяспеку.

    Дзякую за вялікую творчую працу, мэтанакіраванасць і адданасць любімай справе, якой кожны з вас прысвяціў усё сваё жыццё.

    Жадаю ўсім моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, новых адкрыццяў і ўнікальных дасягненняў".