Віншаванне з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл
Паважаныя воіны і ветэраны Узброеных Сіл!
Дарагія суайчыннікі!
Віншую вас з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
Гэта свята непарыўна звязана з барацьбой беларусаў за суверэнітэт і незалежнасць, за права жыць свабодна на роднай зямлі. Найбольш яскрава лепшыя рысы нашага народа - мужнасць, стойкасць і гераізм - праявіліся ў гады Вялікай Айчыннай вайны, калі на абарону вялікай Радзімы стаў і стары і малы. Мы беражліва захоўваем памяць аб гэтым подзвігу і ў 80-годдзе вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў - асаблівыя словы ўдзячнасці нашым дарагім ветэранам.
Мы ганарымся абаронцамі Айчыны ўсіх пакаленняў, якія заўсёды з гонарам выконвалі свой воінскі абавязак. Так было і ў далёкім Афганістане, і ў іншых гарачых кропках планеты.
Упэўнены, што нашы Узброеныя Сілы сёння валодаюць усім неабходным, каб даць адпор любому агрэсару, адстаяць мір і згоду на беларускай зямлі, а створаная ў краіне сістэма тэрытарыяльнай абароны і народнага апалчэння надае справе аховы Айчыны сапраўды ўсенародны характар.
Жадаю ўсім здароўя, шчасця, дабрабыту і поспехаў у служэнні Айчыне.
Аляксандр Лукашэнка