Віншаванне Генеральнаму сакратару АДКБ Імангалі Тасмагамбетаву

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Генеральнага сакратара Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы Імангалі Тасмагамбетава з днём нараджэння.

    "Упэўнены, што Ваш багаты вопыт кіраўніка, высокі прафесіяналізм і настойлівая паслядоўнасць у дасягненні намечаных мэт будуць і ў далейшым садзейнічаць удасканаленню дзейнасці Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы, далейшаму ўмацаванню яе аўтарытэту на міжнароднай арэне, а таксама ўнясуць важкі ўклад у захаванне міру і стабільнасці дзяржаў - членаў АДКБ", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка выказаў удзячнасць Генеральнаму сакратару АДКБ за падтрымку ініцыятыў беларускага старшынства ў арганізацыі і сумесную работу ў ходзе сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ, якая нядаўна адбылася ў Мінску.

    Кіраўнік дзяржавы пажадаў Імангалі Тасмагамбетаву моцнага здароўя, невычэрпнай жыццёвай энергіі, поспехаў на адказнай пасадзе, шчасця і дабрабыту.