Даклад па ваенна-палітычных пытаннях
- 9
- 0:55
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка напярэдадні сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ, якая пройдзе ў Мінску 23 лістапада, сабраў сілавікоў, каб абмеркаваць пытанні ваенна-палітычнага характару.
На даклад да Кіраўніка дзяржавы былі запрошаны Дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч, Старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі Іван Тэртэль, Міністр абароны Віктар Хрэнін і начальнік галоўнага разведвальнага ўпраўлення - намеснік начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл Уладзімір Купрыянюк.
"Як вядома, паслязаўтра пасяджэнне кіраўнікоў дзяржаў ваенна-палітычнай арганізацыі, актыўным членам якой з'яўляецца Беларусь. Хацеў бы параіцца па шэрагу пытанняў ваенна-палітычнага характару, і перш за ўсё абароннага характару, у сферы бяспекі, і выслухаць тыя праблемныя пытанні, якія сёння ў нас, магчыма, існуюць ва ўзаемаадносінах з членамі АДКБ", - сказаў Прэзідэнт.