Віншаванне з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

    Дарагія суайчыннікі!

    Сардэчна віншую вас з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Днём Рэспублікі) і 80-й гадавінай вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

    Гэта свята сваёй веліччу і духоўнай сілай звязала ў адно пераемнасць шматвяковых традыцый, ратную і працоўную доблесць і сучасныя дасягненні нашага народа.

    Вызваленне Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў усяліла ў беларусаў вялікую радасць і ўпэўненасць ва ўстанаўленні міру на роднай зямлі, прадвызначыла поўнае збавенне Беларусі ад гітлераўскіх акупантаў і назаўсёды стала нацыянальным сімвалам свабоды і незалежнасці.

    Няскораная Радзіма, якая знішчыла агрэсара, адрадзілася з руін, пераадолела цяжкія наступствы бязлітаснай вайны і сёння годна рухаецца наперад па суверэнным шляху развіцця.

    Мы смела глядзім у заўтрашні дзень і зробім усё, каб нашчадкі ганарыліся намі, як мы ганарымся пакаленнямі беларусаў, якія, не шкадуючы сябе, станавіліся на абарону Айчыны, самааддана працавалі і верылі ў шчаслівую будучыню сваіх дзяцей і ўнукаў.

    Жадаю ўсім моцнага здароўя, дабра і дабрабыту. Няхай у вашых дамах будзе светла і ўтульна, а ў кожнай беларускай сям'і пануюць гармонія і згода.

    Аляксандр Лукашэнка