Віншаванне работнікам лясной гаспадаркі і дрэваапрацоўчай прамысловасці
Работнікам і ветэранам лясной гаспадаркі і дрэваапрацоўчай прамысловасці
Дарагія сябры!
Сардэчна віншую з прафесійным святам.
Лясная гаспадарка даўно з'яўляецца значнай часткай нацыянальнай эканомікі, а дрэваапрацоўка - важкім артыкулам экспарту.
Дзякуючы вашай карпатлівай працы беларускія лясы - нацыянальны здабытак рэспублікі - рацыянальна выкарыстоўваюцца, беражліва ахоўваюцца і эфектыўна аднаўляюцца.
У поўнай меры высокае прафесійнае майстэрства вы праявілі ў экстрэмальных умовах, якія ўзніклі з-за мінулых ураганаў. І нават у сваё свята многія з вас працуюць, устараняючы наступствы нядаўняй стыхіі.
Упэўнены, што вы і ў далейшым будзеце паспяхова спраўляцца з усімі пастаўленымі задачамі, захоўваючы і прымнажаючы прыроднае багацце краіны, якое мы павінны перадаць будучым пакаленням.
Міру, дабрабыту і дабра вам і вашым сем'ям.
Аляксандр Лукашэнка