Віншаванне работнікам і ветэранам металургічнай галіны з прафесійным святам
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў і ветэранаў металургічнай галіны з прафесійным святам.
Дзень металурга аб'ядноўвае ўсіх моцных духам людзей, якія працуюць у металургічнай прамысловасці, стаяць ля сталеплавільных печаў, пракатных станаў, забяспечваюць вытворчасць сыравінай і матэрыяламі, адзначыў Кіраўнік дзяржавы.
"Плён вашай нялёгкай працы служыць асновай многіх вытворчых працэсаў. Выкарыстанне беларускіх распрацовак і марак сталі, якія па праву лічацца аднымі з лепшых у свеце, садзейнічае ўмацаванню ключавых сфер эканомікі, машынабудавання, энергетыкі, будаўніцтва, павышэнню абараназдольнасці і нацыянальнай бяспекі нашай краіны", - гаворыцца ў віншаванні.
Прэзідэнт выказаў упэўненасць у тым, што металургі і ў далейшым будуць прадаўжаць слаўныя традыцыі працоўных калектываў і выконваць усе задачы, якія стаяць перад галіной.
Асаблівыя словы ўдзячнасці беларускі лідар адрасаваў ветэранам галіны, чые веды і ўменні стварылі трывалы каркас для эфектыўнай работы беларускай металургіі.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў усім металургам і іх сем'ям моцнага здароўя, дабрабыту і шчасця.