Валерый Бельскі назначаны членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу

    Валерый Бельскі назначаны членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання. Адпаведны Указ № 17 падпісаў 24 студзеня Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка. 

    Гэтым жа Указам Валерый Бельскі вызвалены з пасады памочніка Прэзідэнта Беларусі па пытаннях развіцця фінансава-крэдытнай сістэмы.