Прывітанне ўдзельнікам і гасцям ХХІХ Міжнароднага форуму па інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях "TIБO-2023"

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам і гасцям ХХІХ Міжнароднага форуму па інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях "TIБO-2023".

    "Гэты грандыёзны форум ствараўся як штогадовая адкрытая пляцоўка для абмену вопытам і дэманстрацыі дасягненняў у тэлекамунікацыйных, банкаўскіх, інфармацыйных тэхналогіях. Місія "TIБO" простая і высакародная: пашырэнне і ўкараненне ў Беларусі самага лепшага і перадавога", - гаворыцца ў прывітанні.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў краіне сфарміраваны моцны блок галіновых IT-праектаў, мэта якіх - поўнамаштабная інфарматызацыя і лічбавая трансфармацыя ўсіх галін эканомікі, сацыяльнай сферы, дзяржаўнага кіравання, а таксама нарошчванне экспартнага патэнцыялу ў гэтым перспектыўным напрамку.

    "Упэўнены, актыўны прафесійны дыялог і экспертны абмен думкамі і ў далейшым будуць садзейнічаць паспяховай рэалізацыі новых праектаў і пашырэнню супрацоўніцтва паміж дзяржавамі і партнёрамі для практычнага вырашэння самых складаных задач", - падкрэсліў Прэзідэнт.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў удзельнікам "ТІБО-2023" цікавых сустрэч, выгадных кантрактаў і ўдачы на выбраным шляху.