Віншаванне жыхарам Брэсцкай вобласці з 85-годдзем з дня яе ўтварэння

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў жыхароў Брэсцкай вобласці з 85-годдзем з дня яе ўтварэння.

    "Наш самы заходні рэгіён - зямля з унікальнай гісторыяй і вельмі багатай культурна-духоўнай спадчынай, на якой спрадвеку жылі таленавітыя і працавітыя людзі", - гаворыцца ў віншаванні.

    Брэсцкая вобласць, утвораная пасля ўз'яднання тэрыторыі Беларусі ў адзіную рэспубліку, у гады Вялікай Айчыннай вайны была сапраўдным фарпостам велізарнай дзяржавы, а знакамітая Брэсцкая крэпасць-герой назаўсёды застанецца сімвалам мужнасці і беззапаветнай адданасці Радзіме, адзначыў беларускі лідар. "У мірны час вы ў рэкордныя тэрміны аднавілі народную гаспадарку і заклалі трывалы фундамент цяперашніх поспехаў", - дадаў Кіраўнік дзяржавы.

    Умелае выкарыстанне прыродных рэсурсаў, вытворчая і тэхналагічная дысцыпліна, укараненне самага перадавога вопыту дапамагаюць цяпер Брэсцкай вобласці ўтрымліваць лідзіруючыя пазіцыі ў краіне па многіх паказчыках, звярнуў увагу Прэзідэнт. Натуральныя, смачныя і карысныя прадукты рэгіёна ведаюць і любяць у дзясятках дзяржаў свету. Добрымі тэмпамі развіваюцца прамысловасць, медыцына, расце культурная і турыстычная прывабнасць.

    "Гэта заканамерны вынік працы жыхароў Брэстчыны. Перакананы, вы і ў далейшым будзеце рабіць усё магчымае, каб родны край быў прыгожым і камфортным для жыцця", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

    Прэзідэнт пажадаў жыхарам Брэсцкай вобласці моцнага здароўя, шчасця, дабрыбыту, упартасці ў дасягненні мэт і веры ў свае мары.