Віншаванне з Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці
Дарагія сябры!
Прыміце самыя шчырыя віншаванні з прафесійным святам - Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу.
Сёння сельскагаспадарчая галіна краіны ўваходзіць у лік найбольш эфектыўных у беларускай эканоміцы.
Нашы працаўнікі сельскай нівы ў гэтым годзе вырасцілі і сабралі добры ўраджай: больш за 10 мільёнаў тон збожжа з улікам кукурузы і рапсу, каля 5 мільёнаў тон цукровых буракоў. Аграрыі забяспечваюць якаснымі і смачнымі прадуктамі ўласнае насельніцтва, прадаўжаюць нарошчваць экспарт.
Перакананы, што дзякуючы вашай працавітасці і ўпартасці будуць дастойна выкананы маштабныя задачы, якія стаяць перад АПК краіны.
Выказваю словы ўдзячнасці ветэранам галіны і ўсім вяскоўцам за прафесіяналізм і адказнасць, шчырую любоў да роднай зямлі, імкненне захоўваць і прымнажаць лепшыя нацыянальныя аграрныя традыцыі.
Жадаю кожнаму з вас моцнага здароўя, дабрабыту і стабільна высокіх ураджаяў.
Аляксандр Лукашэнка