Наведванне гарналыжнага комплексу "Амірсой" пад Ташкентам
- 7
- 1:03
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў трэці дзень свайго афіцыйнага візіту ва Узбекістан і яго калега Шаўкат Мірзіёеў наведалі гарналыжны комплекс "Амірсой" пад Ташкентам.
Лідары краін у нефармальнай абстаноўцы яшчэ раз падвялі вынікі праведзеных перагавораў і зверылі планы на бліжэйшую і сярэднетэрміновую перспектыву.
Асаблівую ўвагу прэзідэнты ўдзялілі супрацоўніцтву ў сферах спорту і турызму - гэта адзін з важнейшых напрамкаў гуманітарнага ўзаемадзеяння Беларусі і Узбекістана. Напярэдадні краіны падпісалі праграму супрацоўніцтва ў спартыўнай сферы на 2024-2025 гады і план мерапрыемстваў па развіцці супрацоўніцтва ў турызме.
Беларусь і Узбекістан дамовіліся садзейнічаць адно аднаму ў падрыхтоўцы спартсменаў. Прычым адзін з акцэнтаў будзе зроблены менавіта на зімовыя віды спорту.
Комплекс "Амірсой" размешчаны за 65 кіламетраў на ўсход ад Ташкента. Гэта буйнейшы гарналыжны курорт ва Узбекістане і самы сучасны ў Цэнтральнай Азіі ў Заходнім Цянь-Шані.
Аляксандр Лукашэнка азнаёміўся з магчымасцямі комплексу і апрабаваў гарналыжныя трасы. Дарэчы, іх вышыня тут складае ад 1630 да 2275 м.