Падпісаны Закон аб рэспубліканскім бюджэце на 2025 год

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Закон "Аб рэспубліканскім бюджэце на 2025 год".

    Закон аб бюджэце распрацаваны на аснове палажэнняў праграмных дакументаў па сацыяльна-эканамічным развіцці Беларусі з улікам эканамічнай сітуацыі, якая складваецца. 

    Даходы рэспубліканскага бюджэту на 2025 год прагназуюцца ў памеры Br45,8 млрд. Захаваецца сацыяльная накіраванасць расходаў - значную іх частку складуць расходы на аплату працы, выплату пенсій, стыпендый, дапамог, а таксама на выкананне дзяржаўных сацыяльных стандартаў.