Аляксандр Лукашэнка 24 мая правядзе перагаворы з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 24 мая правядзе перагаворы з Прэзідэнтам Расійскай Федэрацыі Уладзімірам Пуціным, які 23-24 мая будзе знаходзіцца ў Беларусі з двухдзённым афіцыйным візітам.
Перагаворы кіраўнікоў дзяржаў 24 мая пройдуць у Палацы Незалежнасці спачатку ў вузкім, а потым у пашыраным складах.
Бакі абмяркуюць стан і перспектывы развіцця ўсяго комплексу беларуска-расійскіх адносін - інтэграцыйны парадак дня і рэалізацыю рашэнняў, прынятых Вышэйшым дзяржсаветам Саюзнай дзяржавы, палітычны дыялог, пашырэнне сумесных гандлёва-эканамічных і кааперацыйных праектаў, умацаванне бяспекі, узаемадзеянне ў гуманітарнай сферы.
У цэнтры ўвагі традыцыйна будуць таксама міжнародны парадак дня, абстаноўка ў рэгіёне, сумеснае рэагаванне на ўзнікаючыя выклікі і пагрозы.