Падзяка Прэзідэнта аб'яўлена Беларускаму таварыству інвалідаў па зроку
Падзяка Прэзідэнта Беларусі аб'яўлена грамадскаму аб'яднанню "Беларускае таварыства інвалідаў па зроку". Адпаведнае распараджэнне падпісаў 18 лістапада Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.
Грамадскае аб'яднанне ўдастоена ўзнагароды за значны ўклад у сацыяльна-працоўную рэабілітацыю і садзейнічанне стварэнню даступнага асяроддзя для людзей з інваліднасцю па зроку, развіццё паралімпійскага руху.