Падпісаны Указ аб назначэнні і вызваленні суддзяў
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 23 ліпеня падпісаў Указ № 298 аб назначэнні і вызваленні суддзяў.
Старшынёй эканамічнага суда Магілёўскай вобласці назначаны Дзмітрый Федарцоў, які да гэтага займаў пасаду намесніка старшыні эканамічнага суда Гомельскай вобласці.
Кадравыя змяненні закранулі і іншыя суды абласнога, а таксама раённага ўзроўняў.