Леанід Заяц, Сяргей Хаменка і Уладзіслаў Татарыновіч назначаны членамі Савета Рэспублікі

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка назначыў членамі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу восьмага склікання Леаніда Зайца, Сяргея Хаменку і Уладзіслава Татарыновіча. Адпаведныя ўказы Кіраўнік дзяржавы падпісаў 11 красавіка.
     
    У адпаведнасці з дакументамі Леанід Заяц і Сяргей Хаменка вызвалены з пасад Намесніка Прэм'ер-міністра і Міністра юстыцыі адпаведна.