Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ аб праекце міжнароднага дагавора

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 4 чэрвеня падпісаў Указ № 181 "Аб праекце міжнароднага дагавора". Дакументам у якасці асновы для правядзення перагавораў адобраны праект Пагаднення паміж урадамі Беларусі і Ганы аб бязвізавых паездках па дыпламатычных і службовых пашпартах.

    У адпаведнасці з Указам грамадзяне Беларусі і Ганы - уладальнікі дыпламатычных і службовых пашпартоў вызваляюцца ад неабходнасці атрымання віз для ўезду, знаходжання, выезду і транзіту, калі працягласць іх знаходжання на тэрыторыі прымаючага боку не перавышае 30 дзён з даты ўезду. Пры гэтым агульная працягласць знаходжання не павінна перавышаць 90 дзён на працягу каляндарнага года.

    Пагадненне накіравана на развіццё і ўмацаванне супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Ганай, стварэнне спрыяльных умоў для актывізацыі кантактаў па лініі органаў дзяржаўнай улады дзвюх краін.