Сустрэча з генеральным дырэктарам Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі Аб'яднаных Нацый Цюй Дун'юем

  • 6
  • 5:41

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 1 чэрвеня сустрэўся з генеральным дырэктарам Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі Аб'яднаных Нацый (ФАО) Цюй Дун'юем.

"Ёсць аб чым пагаварыць сёння. І тое, што Вы прыехалі ў Беларусь, гэта невыпадкова. З прычыны таго, што наша краіна адыгрывае важнейшую ролю ў забеспячэнні прадуктамі харчавання на нашай Зямлі", - сказаў Кіраўнік дзяржавы.

"Нашы магчымасці і нашу палітыку ў галіне вытворчасці прадуктаў харчавання, тэхналогій, забеспячэння людзей на нашай планеце вы добра ведаеце. Мы маем высокаразвітую сельскую гаспадарку, мы вырабляем увесь шлейф неабходнай сельскагаспадарчай тэхнікі для вырошчвання тых ці іншых культур, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - Самае галоўнае - мы сёння супрацоўнічаем з тымі дзяржавамі, якія маюць патрэбу ў тэхналогіях у галіне аграрнага бізнесу. І не толькі прадаём туды прадукты харчавання, але робім усё, каб гэтыя краіны, іх грамадзяне мелі магчымасці вырабляць у сябе сельскагаспадарчую прадукцыю. Мы абучаем людзей і там, і ў Беларусі, і шмат чаго дасягнулі ў вытворчасці прадуктаў харчавання і забеспячэнні грамадзян, напрыклад, Афрыкі".

Выказваючыся на злобу дня, Кіраўнік дзяржавы адзначыў не толькі дэфіцыт прадуктаў харчавання ў свеце, які адчуваецца ўжо даўно, але цяпер і мінеральных угнаенняў. "З-за таго, што геапалітычныя працэсы набылі нядобры характар, мы сёння адчуваем (у свеце. - Заўвага) і дэфіцыт асабліва мінеральных угнаенняў, якія, зразумела, садзейнічаюць росту ўраджайнасці тых ці іншых культур, асабліва пшаніцы, кукурузы. І з прычыны гэтага харчовая праблема абвастраецца", - сказаў Прэзідэнт.

"Вы павінны ведаць, што мы гатовы ўнесці свой уклад у забеспячэнне спажыўцоў у свеце мінеральнымі ўгнаеннямі. Больш таго, каля 20% усіх мінеральных угнаенняў у свеце - за вытворцамі ў Беларусі. Таму ўсялякія санкцыйныя абмежаванні, усялякія спробы ізаляваць Беларусь ад сусветнага рынку мінеральных угнаенняў контрпрадукцыйныя і вельмі негатыўна ўплываюць на забеспячэнне людзей на планеце прадуктамі харчавання, - заявіў беларускі лідар. - Мы гатовы больш шырока з вамі супрацоўнічаць для таго, каб забяспечыць сусветную супольнасць мінеральнымі ўгнаеннямі, аграрны сектар і павысіць узровень забяспечанасці прадуктамі харчавання ў свеце".

"Вы нашы магчымасці ведаеце. Гаварыце, што мы, беларусы, павінны зрабіць для паляпшэння сітуацыі з забеспячэннем прадуктамі харчавання насельніцтва нашай планеты", - рэзюмаваў Прэзідэнт.

Цюй Дун'юй высока ацаніў уклад Аляксандра Лукашэнкі ў паспяховае развіццё Беларусі: "Вы вядомы не толькі ў Расіі, Кітаі. Вы вядомы палітык ва ўсім свеце. Я хацеў бы выказаць сваю ўдзячнасць і найвышэйшую ацэнку таму ўкладу, які вы ўносіце ў развіццё Беларусі. Асабліва каштоўна тое, што вы зрабілі з моманту набыцця краінай незалежнасці ў 1990-х да моманту яе росквіту - цяпер Беларусь з'яўляецца краінай з сярэднім узроўнем даходу. І гэты працэс ажыццяўляўся ў вельмі цяжкіх умовах. Гэта значыць, была праведзена велізарная праца".

"Вы прадэманстравалі выдатны баланс паміж палітычным падыходам, стабільнасцю, эканамічным развіццём і сацыяльнай абаронай", - падкрэсліў генеральны дырэктар ФАО.