Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ аб павышэнні надзейнасці электразабеспячэння

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 12 верасня падпісаў Указ № 358 "Аб павышэнні надзейнасці электразабеспячэння".

    Дакумент прадугледжвае ўзвядзенне высакавольтнай лініі 330 кВ Мазыр - Петрыкаў - Мікашэвічы з рэканструкцыяй дзвюх падстанцый па 330 кВ "Мазыр" і "Мікашэвічы" ў Гомельскай і Брэсцкай абласцях.

    Заказчыкам па распрацоўцы праектнай дакументацыі і па будаўніцтве гэтага аб'екта вызначана РУП "Гомельэнерга", генеральным праекціроўшчыкам - РУП "Белэнергасеткапраект", генеральным падрадчыкам - ААТ "Захадэлектрасеткабуд".

    Указ накіраваны на павышэнне надзейнасці электразабеспячэння Мазырскага энергавузла. Для гэтага праекта прадугледжваецца асаблівы парадак будаўніцтва, што дасць магчымасць забяспечыць яго завяршэнне ў 2026 годзе.