Аб правядзенні першага пасяджэння УНС у якасці канстытуцыйнага органа
Пасяджэнне Усебеларускага народнага сходу ў якасці канстытуцыйнага органа ўпершыню адбылося 24 красавіка.
У ходзе мерапрыемства прыняты першыя чатыры рашэнні - аб выбранні Старшыні УНС, яго Намесніка і Прэзідыума УНС, а таксама аб зацвярджэнні часовага рэгламенту УНС.
Старшынёй VII Усебеларускага народнага сходу выбраны Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка.
Намеснікам Старшыні VII УНС выбраны Аляксандр Мікалаевіч Косінец.
У склад Прэзідыума выбраны:
Богуш Вадзім Анатольевіч;
Бранцэвіч Аляксандр Васільевіч;
Бурак Канстанцін Віктаравіч;
Ермакова Надзея Андрэеўна;
Каранік Уладзімір Сцяпанавіч;
Лянчэўская Марына Аляксандраўна;
Палякоў Сяргей Львовіч;
Сівец Сяргей Міхайлавіч;
Страхар Руслан Барысавіч;
Тылец Ірына Уладзіміраўна;
Чарнякоў Дзмітрый Уладзіміравіч;
Шпілеўская Вольга Аляксандраўна;
Шулейка Юрый Вітольдавіч.
Усе рашэнні падпісаны Старшынёй УНС і апублікаваны на Нацыянальным прававым Інтэрнэт-партале Рэспублікі Беларусь.