Аб праекце міжнароднага дагавора
Указ № 307 ад 31 ліпеня 2024 г.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адобрыў праект міжурадавага пагаднення з Кеніяй аб паветраных зносінах у якасці асновы для правядзення перагавораў. Кіраўнік дзяржавы падпісаў адпаведны Указ № 307.
На правядзенне перагавораў па праекце пагаднення і падпісанне дакумента пры дасягненні дамоўленасці ў межах адобранага праекта ўпаўнаважана Міністэрства транспарту і камунікацый.
-
Спампаваць 307uk.pdf781 Кб