Аб правядзенні конкурсаў на права ажыццяўлення імпарту алкагольнай прадукцыі

Указ № 306 ад 31 ліпеня 2024 г.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 306 "Аб правядзенні конкурсаў на права ажыццяўлення імпарту алкагольнай прадукцыі".

Дакументам устанаўліваецца парадак арганізацыі і правядзення конкурсаў на вызначэнне юрыдычных асоб, якія забяспечваюць рэалізацыю выключнага права дзяржавы на імпарт алкагольнай прадукцыі.

Правам выбару пераможцаў конкурсаў надзяляецца міжведамасная камісія, персанальны склад якой зацвярджаецца Кіраўніком дзяржавы з ліку прадстаўнікоў Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Беларусі, КДБ, МУС, МПЗ, ДМК і іншых зацікаўленых органаў. Узначальваць камісію будзе Міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю.

Ва Указе вызначаны паўнамоцтвы міжведамаснай камісіі, правілы яе фарміравання і работы; патрабаванні да зместу і парадку прадстаўлення ўдзельнікамі конкурсу прапаноў; выпадкі, калі ўдзельнікі не дапускаюцца да конкурсу; парадак ацэнкі конкурсных прапаноў і выбару пераможцаў. Пры гэтым прадугледжана, што пералік пераможцаў конкурсу зацвярджаецца Прэзідэнтам Беларусі.

Пераможцы конкурсу будуць абавязаны прадстаўляць у МАРГ інфармацыю аб аб'ёмах увозу ў Беларусь алкагольнай прадукцыі, яе рэалізацыі і астатках.