Аб дзяржаўным уліку і эксплуатацыі грамадзянскіх беспілотных лятальных апаратаў

Указ № 297 ад 25 верасня 2023 г.

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 25 верасня падпісаў Указ № 297 "Аб дзяржаўным уліку і эксплуатацыі грамадзянскіх беспілотных лятальных апаратаў". Дакумент накіраваны на забеспячэнне грамадскай бяспекі і рэгламентаванне парадку дзяржаўнага ўліку грамадзянскіх беспілотных лятальных апаратаў і авіямадэлей, а таксама іх выкарыстання.

Прадугледжана, што ўвоз на тэрыторыю Беларусі, захоўванне, абарот, эксплуатацыя і выраб грамадзянскіх БЛА дазволены толькі арганізацыям і індывідуальным прадпрымальнікам у мэтах іх прадпрымальніцкай і прафесійнай дзейнасці з выкананнем патрабаванняў, устаноўленых гэтым Указам.

Для ўвозу арганізацыямі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі грамадзянскіх БЛА неабходна атрымаць адпаведны дазвол у Дэпартамента па авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый, якім будзе арганізаваны ўлік такіх БЛА, якія ёсць у арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў.

Таксама Указам прадугледжана стварэнне аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы дзяржаўнага ўліку грамадзянскіх БЛА, якія належаць юрыдычным асобам і (або) ІП.

Дакументам устанаўліваецца забарона для фізічных асоб на ўвоз на тэрыторыю Беларусі, захоўванне, абарот, эксплуатацыю і выраб грамадзянскіх БЛА.

У частцы ўвозу, эксплуатацыі і вырабу БЛА фізічнымі асобамі ўказ уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання, а ў частцы захоўвання і абароту - праз шэсць месяцаў.

На працягу шасці месяцаў з моманту афіцыйнага апублікавання Указа фізічныя асобы могуць рэалізаваць існуючыя ў іх у наяўнасці БЛА арганізацыям або індывідуальным прадпрымальнікам або перадаць іх на захоўванне ва ўпаўнаважаную арганізацыю, вызначаную Урадам.