Аб змяненні ўказаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (карэкціруюцца Указ № 137 ад 5 красавіка 2021 г., Указ № 666 ад 13 лістапада 2006 г.)

Указ № 291 ад 21 верасня 2023 г.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 21 верасня падпісаў Указ № 291, накіраваны на ўдасканаленне дзейнасці ў галіне забеспячэння бяспекі пры выкарыстанні атамнай энергіі і крыніц іанізуючага выпрамянення.

Гэтым дакументам Указ ад 5 красавіка 2021 года № 137 "Аб рэгуляванні дзейнасці ў галіне выкарыстання атамнай энергіі і крыніц іанізуючага выпрамянення" прыводзіцца ў адпаведнасць з Законам Рэспублікі Беларусь ад 10 кастрычніка 2022 года № 208-З "Аб рэгуляванні бяспекі пры выкарыстанні атамнай энергіі".

Прадугледжваецца таксама дапаўненне Указа ад 13 лістапада 2006 года № 666 "Аб ільготным вылічэнні выслугі гадоў для назначэння пенсій" нормай аб ільготным вылічэнні выслугі гадоў асобным работнікам органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях за перыяд непасрэднага ўдзелу ў выкананні горнавыратавальных, іншых відаў аварыйна-выратавальных і тэхнічных работ у падземных прасторах г. Мінска, а таксама ва ўмовах горных вырабатак.