Аб рэалізацыі калійных угнаенняў
Указ № 203 ад 15 чэрвеня 2022 г.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 203 "Аб рэалізацыі калійных угнаенняў".
Дакумент накіраваны на пашырэнне відаў валют, у якіх можа выплачвацца вывазная мытная пошліна на калійныя ўгнаенні. Указам прадугледжана магчымасць яе выплаты ў расійскіх рублях, кітайскіх юанях, доларах ЗША і еўра.
Таксама Савету Міністраў у 2022-2023 гадах прадастаўляецца права прымаць рашэнні ва ўстанаўленні стаўкі вывазной мытнай пошліны на калійныя ўгнаенні.
Спампаваць 203uk.pdf
95 Кб