Падпісаны Указ аб рэалізацыі калійных угнаенняў

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 203 "Аб рэалізацыі калійных угнаенняў".

    Дакумент накіраваны на пашырэнне відаў валют, у якіх можа выплачвацца вывазная мытная пошліна на калійныя ўгнаенні. Указам прадугледжана магчымасць яе выплаты ў расійскіх рублях, кітайскіх юанях, доларах ЗША і еўра.

    Таксама Савету Міністраў у 2022-2023 гадах прадастаўляецца права прымаць рашэнні ва ўстанаўленні стаўкі вывазной мытнай пошліны на калійныя ўгнаенні.