Аб змяненні Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (карэкціруецца Указ № 157 ад 26 сакавіка 1998 г.)
Новае свята - Дзень бацькі - устаноўлена ў Беларусі 21 кастрычніка. Адпаведны Указ № 198 падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
Дакументам унесена змяненне ва Указ № 157 ад 26 сакавіка 1998 года "Аб дзяржаўных святах, святочных днях і памятных датах у Рэспубліцы Беларусь".
Ініцыятыва аб заснаванні Дня бацькі прагучала ў час звароту Прэзідэнта з Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу 28 студзеня 2022 года. Кіраўнік дзяржавы ідэю падтрымаў і даручыў Ураду распрацаваць адпаведны дакумент.
Дата 21 кастрычніка была выбрана для святкавання Дня бацькі, паколькі ў Беларусі склалася шматгадовая традыцыя адзначаць 14 кастрычніка Дзень маці, і цяпер з'явіцца магчымасць з 14 па 21 кастрычніка праводзіць бацькоўскі тыдзень. Рэалізацыя ў гэты перыяд адпаведных мерапрыемстваў будзе садзейнічаць далейшаму захаванню традыцыйных сямейных каштоўнасцей, павысіць значнасць праводзімай дзяржавай сямейнай палітыкі.
-
Спампаваць 198uk.pdf40 Кб