Вышэйшая атэстацыйная камісія Рэспублікі Беларусь

Агульная інфармацыя

Вышэйшая атэстацыйная камісія – орган дзяржкіравання, які праводзіць дзяржаўную палітыку і рэалізуе функцыю дзяржаўнага рэгулявання ў галіне атэстацыі навуковых, у тым ліку навукова-педагагічных, работнікаў вышэйшай кваліфікацыі.

Асноўныя задачы

  • забеспячэнне функцыянавання нацыянальнай сістэмы атэстацыі навуковых работнікаў;
  • каардынацыя дзейнасці рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, навуковых арганізацый, а таксама ўстаноў вышэйшай і дадатковай адукацыі дарослых, за выключэннем цэнтраў падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі рабочых, у галіне атэстацыі навуковых работнікаў незалежна ад падпарадкаванасці гэтых арганізацый і ўстаноў;
  • забеспячэнне адзіных патрабаванняў да ўзроўню навуковай і навукова-педагагічнай кваліфікацыі саіскальнікаў вучоных ступеней і вучоных званняў;
  • садзейнічанне павышэнню эфектыўнасці падрыхтоўкі навуковых работнікаў з улікам патрэбнасцей у іх навукова-вытворчай і сацыяльнай сфер;
  • удзел у прапагандзе вынікаў дысертацыйных даследаванняў у мэтах іх шырокага выкарыстання для вырашэння актуальных эканамічных і (або) сацыяльных праблем;
  • развіццё міжнароднага супрацоўніцтва ў галіне атэстацыі навуковых работнікаў.

Месцазнаходжанне:

220072, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 66

Афіцыйны сайт:

www.vak.gov.by