Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь
Агульная інфармацыя
Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі забяспечвае функцыянаванне і развіццё дзяржаўнай сістэмы прававой інфармацыі, з'яўляецца цэнтральнай дзяржаўнай навукова-практычнай установай, якая ажыццяўляе збор, улік, апрацоўку, захоўванне, сістэматызацыю і актуалізацыю эталоннай прававой інфармацыі, яе распаўсюджванне (прадастаўленне), экспертна-аналітычную дзейнасць у названых сферах, а таксама афіцыйнае апублікаванне прававых актаў.
Асноўныя задачы
- забеспячэнне функцыянавання і развіцця дзяржаўнай сістэмы прававой інфармацыі;
- фарміраванне і вядзенне эталоннага банка даных прававой інфармацыі, дзяржаўных інфармацыйна-прававых рэсурсаў (Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал, інфармацыйна-пошукавыя сістэмы «ЭТАЛОН» і "ЭТАЛОН-ONLINE", Прававы форум Беларусі, Дзіцячы прававы сайт, аўтаматызаваная інфармацыйная сістэма, якая забяспечвае фарміраванне Нацыянальнага рэестра прававых актаў Рэспублікі Беларусь);
- афіцыйнае апублікаванне прававых актаў;
- правядзенне абавязковай юрыдычнай экспертызы тэхнічных нарматыўных прававых актаў, якія з'яўляюцца ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі і пастановамі Савета Міністраў абавязковымі для выканання юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі;
- распаўсюджванне (прадастаўленне) эталоннай прававой інфармацыі, а таксама інфармацыі правапрымяняльнага характару;
- удзел у каардынацыі дзейнасці дзяржаўных органаў і іншых дзяржаўных арганізацый па пытаннях збору, уліку, апрацоўкі, захоўвання, сістэматызацыі, актуалізацыі і распаўсюджвання (прадастаўлення) прававой інфармацыі ў Рэспубліцы Беларусь;
- удзел у падрыхтоўцы праектаў нарматыўных прававых актаў, развіцці і ўдасканаленні юрыдычнай тэрміналогіі на рускай і беларускай мовах і яе перакладзе на замежныя мовы;
- правядзенне навуковых даследаванняў у галіне прававой інфарматызацыі;
- распрацоўка інфармацыйных тэхналогій, уключаючы праграмныя сродкі (праграмнае забеспячэнне), у галіне права, у тым ліку тых, якія забяспечваюць афіцыйнае апублікаванне прававых актаў, фарміраванне дзяржаўных інфармацыйна-прававых рэсурсаў, правядзенне публічнага абмеркавання праектаў нарматыўных прававых актаў;
- забеспячэнне міждзяржаўнага абмену прававой інфармацыяй.

Месцазнаходжанне:
220030, г. Мінск, ул. Берсана, 1а