Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь
Агульная інфармацыя
Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь з'яўляецца органам судовага кантролю за канстытуцыйнасцю нарматыўных прававых актаў у дзяржаве.
Канстытуцыйны Суд фарміруецца ў колькасці 12 суддзяў з высокакваліфікаваных спецыялістаў у галіне права.
Асноўныя задачы
Канстытуцыйны Суд ажыццяўляе кантроль за канстытуцыйнасцю нарматыўных прававых актаў у дзяржаве шляхам канстытуцыйнага судаводства ў мэтах абароны канстытуцыйнага ладу Рэспублікі Беларусь, гарантаваных Канстытуцыяй правоў і свабод чалавека і грамадзяніна, забеспячэння вяршэнства Канстытуцыі і яе непасрэднага дзеяння на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.
Паўнамоцтвы Канстытуцыйнага Суда
Канстытуцыйны Суд па прапановах Прэзідэнта, Прэзідыума Усебеларускага народнага сходу, Палаты прадстаўнікоў, Савета Рэспублікі, Вярхоўнага Суда, Савета Міністраў дае заключэнні аб тлумачэнні Канстытуцыі; аб адпаведнасці Канстытуцыі законаў, указаў Прэзідэнта, пастаноў Савета Міністраў, нарматыўных прававых актаў іншых дзяржаўных органаў.
Канстытуцыйны Суд па прапановах Прэзідэнта дае заключэнні:
- аб канстытуцыйнасці праектаў законаў аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю;
- аб адпаведнасці Канстытуцыі законаў, прынятых Парламентам, да іх падпісання Прэзідэнтам;
- аб канстытуцыйнасці пытанняў, выносімых на рэспубліканскі рэферэндум;
- аб адпаведнасці Канстытуцыі міжнародных дагавораў Рэспублікі Беларусі, якія не ўступілі ў сілу.
У выпадках, прадугледжаных Канстытуцыяй, Канстытуцыйны Суд у двухтыднёвы тэрмін дае заключэнні:
- па прапанове Прэзідыума Усебеларускага народнага сходу аб наяўнасці фактаў сістэматычнага або грубага парушэння палатамі Парламента Канстытуцыі;
- па прапанове Прэзідэнта аб наяўнасці фактаў сістэматычнага або грубага парушэння палатамі Парламента Канстытуцыі.
Канстытуцыйны Суд па прапанове Прэзідыума Усебеларускага народнага сходу дае заключэнні аб канстытуцыйнасці правядзення выбараў Прэзідэнта, дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і членаў Савета Рэспублікі.
Канстытуцыйны Суд у парадку, устаноўленым законам, выносіць рашэнні:
- па скаргах грамадзян на парушэнні іх канстытуцыйных правоў і свабод, правяраючы канстытуцыйнасць законаў, прымененых у канкрэтнай справе, калі вычарпаны ўсе іншыя сродкі судовай абароны;
- па запытаннях судоў, правяраючы канстытуцыйнасць нарматыўных прававых актаў, якія падлягаюць прымяненню пры разглядзе судамі канкрэтных спраў.
Заключэнні і рашэнні Канстытуцыйнага Суда з'яўляюцца канчатковымі, абскарджанню і апратэставанню не падлягаюць.
Кампетэнцыя, арганізацыя і парадак дзейнасці Канстытуцыйнага Суда вызначаюцца Канстытуцыяй і законам.
Месцазнаходжанне:
220016, г. Мінск, вул. Чырвонаармейская, 4