Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь
Агульная інфармацыя
Вярхоўны Суд узначальвае сістэму судоў агульнай юрысдыкцыі і з'яўляецца вышэйшым судовым органам, які ажыццяўляе правасуддзе шляхам грамадзянскага, крымінальнага і іншых форм судаводства, прадугледжаных законам.
Кампетэнцыя Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь
Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь:
- разглядае ў межах сваёй кампетэнцыі справы ў якасці суда першай інстанцыі, у касацыйным парадку, у парадку нагляду і па нававыяўленых абставінах, а таксама скаргі (пратэсты) на пастановы абласных (Мінскага гарадскога) судоў і пастановы эканамічных судоў абласцей (горада Мінска) па справах аб адміністрацыйных правапарушэннях;
- разглядае ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі ў межах сваёй кампетэнцыі справы ў апеляцыйным парадку;
- уносіць у Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь прапановы аб дачы заключэнняў у адпаведнасці з часткай другой артыкула 112 і часткай першай артыкула 1161 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь;
- вывучае і абагульняе судовую практыку, вядзе і аналізуе судовую статыстыку судоў агульнай юрысдыкцыі і дае растлумачэнні па пытаннях прымянення заканадаўства;
- ажыццяўляе кантроль за выкананнем ніжэйшымі судамі пастаноў Пленума Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь;
- аказвае дапамогу суддзям судоў агульнай юрысдыкцыі па прымяненні заканадаўства;
- распрацоўвае прапановы аб удасканаленні заканадаўства;
- ажыццяўляе арганізацыйнае, матэрыяльна-тэхнічнае і кадравае забеспячэнне дзейнасці судоў агульнай юрысдыкцыі, а таксама арганізацыйнае і матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне органаў судзейскай супольнасці;
- вырашае ў межах сваёй кампетэнцыі пытанні, якія вынікаюць з міжнародных дагавораў Рэспублікі Беларусь, а таксама пытанні супрацоўніцтва з судамі замежных дзяржаў, замежнымі і міжнароднымі арганізацыямі.
Месцазнаходжанне:
220020, г. Мінск, вул. Арлоўская, 76