Пра нацыянальную эканоміку
"Галоўная мэта развіцця нацыянальнай эканомікі — новая лепшая якасць жыцця беларускіх грамадзян".
"Эканоміка - гэта аснова ўсяго. А яна будзе тады, калі мы будзем працаваць. У нас усё ёсць для таго, каб працаваць. Толькі няма дысцыпліны і адказнасці. У некаторых, не ва ўсіх".
Нарада ў г.Паставы аб рабоце аграпрамысловых аб'яднанняў Віцебскай вобласці, 5 жніўня 2022 г."Як у нас тут разглагольствуюць навокал: каранцін, каменданцкая гадзіна і іншае... Слухайце, гэта прасцей за ўсё, гэта мы зробім на працягу сутак. Але есці што будзем?"
Нарада аб рабоце нафтаперапрацоўчага комплексу краіны, 7 красавіка 2020 г."Эканоміка - перш за ўсё. Потым усе пытанні: курс, інфляцыя, усё астатняе. Гэта важна - і курс нацыянальнай валюты, суадносіны курса да іншых валют, інфляцыя, якая выліваецца ў рост цэн, або ж дэфляцыя, не дай бог. Але галоўнае - гэта эканоміка. Калі рухне эканоміка, нікому ніякі курс не патрэбны будзе, і інфляцыя, і дэфляцыя, і гэтак далей".
Даклад на тэму бюджэтнай палітыкі ў бягучых умовах, 22 красавіка 2022 г."Каб войнаў не было на тэрыторыі Беларусі, трэба ўмацоўваць сваю эканоміку".
Даклад на тэму лясной гаспадаркі, 9 сакавіка 2022 г."Санкцыі - гэта інквізіцыя нашага часу, непрыкрытае парушэнне норм міжнароднага права".
Пасланне беларускаму народу і Парламенту, 28 студзеня 2022 г."Не трэба брацца за санкцыйныя тапары і вілы. Тым больш яны могуць мець адваротны эфект".
"Вялікая размова з Прэзідэнтам" - сустрэча з журналістамі, прадстаўнікамі грамадскасці, экспертнай і медыйнай супольнасці, 9 жніўня 2021 г."Мы бачым, што прымітыўная штампоўка калектыўным Захадам бяздумных пакетных эканамічных санкцый супраць Беларусі і Расіі пачынае заціхаць. Усё, што можна было забараніць і абмежаваць, няхай нават і сабе на шкоду, нашы контрпартнёры ўжо зрабілі. Цяпер для іх настаў час усведамлення і ацэнкі наступстваў. Словы пра энергетычны і харчовы крызісы ўжо гучаць з усіх трыбун. Не трэба быць празорліўцам, каб дапусціць: хутка ў асобных краінах да гэтых двух крызісаў можа дадацца і трэці - палітычны. Сімптомы ў наяўнасці".
Выступленне ў Бішкеку на пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета, 9 снежня 2022 г."Неабходна што б там ні было аздаравіць крывяносную сістэму нашага саюза. Я гавару пра фінансы. Ужо ўсім зразумела, эпоха дамінавання долара завяршаецца. Будучыня за гандлёвымі блокамі, разлікі ў якіх будуць ажыццяўляцца ў нацыянальных валютах".
Выступленне ў Бішкеку на пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета, 9 снежня 2022 г."Мы ўпершыню ў гісторыі вырабілі хлябоў, збожжа больш за тону на кожнага чалавека. Гэта поспех, якога, я ўпэўнены, не дасягнулі нават буйнейшыя дзяржавы нашай планеты. Мы зрабілі гэты крок. І мы павінны, абавязаны ўтрымацца на гэтым узроўні".
Ушаноўванне ў Палацы Незалежнасці перадавікоў аграпрамысловага комплексу, 18 лістапада 2022 г."Свет знаходзіцца за крок ад глабальнай харчовай катастрофы. Па розных прычынах. Не толькі па кліматычных і геаграфічных. Ёсць краіны, якія ў свой час адмовіліся ад уласнай аграрнай вытворчасці, ператварыўшыся ў рынкі збыту імпартнай прадукцыі. У вачах заходніх куратараў цяпер яны выглядаюць больш дэмакратычна, чым мы з вамі".
Ушаноўванне ў Палацы Незалежнасці перадавікоў аграпрамысловага комплексу, 18 лістапада 2022 г."Я вам яшчэ раз нагадаю, чаму з майго боку ідзе такі націск і патрабаванне. Скажу коратка: не хочаце ваяваць са зброяй - змагайцеся ў полі, на заводзе і на фабрыцы. Наша вайна праходзіць не праз Украіну, а праз эканоміку, праз нас".
Нарада ў Палацы Незалежнасці, 20 кастрычніка 2022 г."Нават ва ўмовах беспрэцэдэнтнага санкцыйнага націску Беларусь паспяхова развіваецца. Асабліва гэта датычыцца традыцыйных для нас галін прамысловасці і сельскай гаспадаркі. Мы змаглі пераарыентаваць экспарт, займаемся імпартазамяшчэннем, павялічылі пастаўкі ў Расію, Кітай і іншыя краіны".
Цырымонія ўручэння даверчых грамат, 30 верасня 2022 г."Нам прадракалі крах, гібель і гэтак далей. Але жыццё разнастайнае: мы некаму патрэбны, нам нехта патрэбны. І мы знайшлі тых партнёраў, якія з намі паспяхова працуюць, з якімі мы працуем і развіваем нашу эканоміку".
Сустрэча з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным у Сочы, 26 верасня 2022 г."Маё глыбокае перакананне: хлеб, мяса, малако, агародніна і, зразумела, садавіна, якая расце ў нашым клімаце, на стале максімальна павінны быць айчыннай вытворчасці. Гэта значыць сваё, беларускае і яшчэ раз сваё".
Нарада ў Гродзенскім раёне па пытаннях закладкі садоў і забеспячэння ўнутранага рынку плодаагародніннай прадукцыяй, 18 жніўня 2022 г."Нам ні ў якім разе нельга скідваць з рахункаў рынак Еўрсаюза. Гэта наш бліжэйшы сусед. З імі трэба працаваць. Шаленства палітыкаў ужо адыходзіць на задні план. Бізнес ёсць бізнес".
Пасяджэнне Савета Міністраў аб функцыянаванні эканомікі ва ўмовах санкцый і мерах па іх пераадоленні, 9 жніўня 2022 г."Вельмі сур'ёзная абстаноўка, вельмі сур'ёзная сітуацыя. Накормлены, напоены, апрануты, як у народзе кажуць, усё пакуль ёсць. Але гэта рухне ў адно імгненне, калі мы расслабімся. Таму эканоміка - пытанне нумар адзін. Будзе эканоміка - усё ў нас атрымаецца".
Пасяджэнне Савета Міністраў аб функцыянаванні эканомікі ва ўмовах санкцый і мерах па іх пераадоленні, 9 жніўня 2022 г."Попыт на нашу прадукцыя вялізны. Гэта час магчымасцей, і толькі тыя выйдуць з крызісу памацнелымі, хто будзе бегчы. Пойдзем пяшком - нас дагоняць і раздавяць, затопчуць".
Сустрэча з працоўным калектывам Мёрскага металапракатнага завода, 8 жніўня 2022 г."Эканоміка - гэта аснова ўсяго. А яна будзе тады, калі мы будзем працаваць. У нас усё ёсць для таго, каб працаваць. Толькі няма дысцыпліны і адказнасці. У некаторых, не ва ўсіх".
Нарада ў г.Паставы аб рабоце аграпрамысловых аб'яднанняў Віцебскай вобласці, 5 жніўня 2022 г."Трэба прадаваць беларускае. Усе хочуць добрую зарплату, а добрая зарплата - калі рэалізуецца тавар. Унутраны рынак аддалі невядома каму і сядзім рукі склаўшы. Не было б шчасця, ды няшчасце дапамагло. Гэта падштурхне нас да таго, што мы пачнём нарэшце прадаваць беларускае як належыць, у поўным аб'ёме".
Наведванне гандлёвага цэнтра "Сталіца" ў Мінску, 22 ліпеня 2022 г."Для сельскай гаспадаркі настаў залаты век. Колькі ён працягнецца, ніхто не ведае. Але я перакананы, што гэты і наступны гады будуць нашымі - тыя, хто займаецца сельскагаспадарчай вытворчасцю і вырабляе прадукты харчавання".
Сустрэча з работнікамі агракамбіната "Юбілейны" Аршанскага раёна, 21 чэрвеня 2022 г."Імпартазамяшчэнне - гэта шанц. З аднаго боку, шанц. З іншага боку, цяжкая праца".
Рабочая паездка ў Бабруйск, 17 чэрвеня 2022 г."Палітычны націск і гандлёвыя войны перараслі ў гібрыднае процістаянне. Нам штодзень даводзіцца змагацца за суверэнітэт і бяспеку краіны. І паралельна нарошчваць кампетэнцыі. Разлічваць у поўнай меры мы можам толькі на сябе і дружалюбныя краіны, такія як Расія".
Нарада аб стане і развіцці мікраэлектронікі, 14 чэрвеня 2022 г."Нават нашы вучоныя, перадавыя практыкі, пераканаліся ў тым, што так званая рыначная свабода - гэта пусты гук. Ніякай свабоды рыначнай і ніякага рынку няма. Усе пашыраюць свае інтарэсы, абараняюць свае інтарэсы, наколькі гэта магчыма".
Нарада аб стане і развіцці мікраэлектронікі, 14 чэрвеня 2022 г."Беларусам пара пачаць ужо крыху варушыцца і думаць пра сябе, зарабляць для сябе. Магчымасцей дастаткова. Асабліва цяпер, у санкцыйны перыяд, калі Расію, часткова нас некаторыя заходнія кампаніі пакідаюць. Трэба гэта месца займаць".
Цырымонія адкрыцця ў Мінску новага будынка 9-й гарадской дзіцячай паліклінікі, 3 чэрвеня 2022 г."Прыярытэт — стварэнне трывалай, канкурэнтаздольнай эканомікі. Эканомікі заўтрашняга дня. Менавіта яна з'яўляецца асновай нашага суверэнітэту. У сувязі з гэтым наперадзе каласальная работа. Але рабіць яе мы будзем ужо не з нуля. За чвэрць стагоддзя незалежнасці вырашаны многія няпростыя праблемы. Патэнцыял, які мы маем, дазваляе краіне дэманстраваць жыццеўстойлівасць нават у самыя неспрыяльныя перыяды".
Пасланне беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, 21 красавіка 2017 г."Галоўная мэта развіцця нацыянальнай эканомікі — новая лепшая якасць жыцця беларускіх грамадзян. У гэтым найвышэйшы сэнс дзяржаўнай палітыкі. Якасць жыцця трэба мераць не толькі рублямі, доларамі або еўра, але і агульным станам камфорту чалавека на рабоце, у сям'і, у адносінах з іншымі людзьмі. Бо шчасце народа — гэта больш, чым памер валавога нацыянальнага прадукту".
Пасланне беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, 19 красавіка 2013 г."Самае страшнае, за што мы павінны "баяцца", — гэта эканоміка. Іншых праблем няма ў нашым грамадстве. Усё астатняе мы трымаем строга на кантролі. Эканоміка перш за ўсё!"
Прыняцце кадравых рашэнняў, 31 жніўня 2018 г."Заработная плата павінна быць зароблена! Яе рост цалкам залежыць ад нас. Калі зможам мадэрнізаваць прадпрыемствы і павысіць прадукцыйнасць працы, выгадна прадаць прадукцыю, то наша праца будзе аплачана ў большых памерах".
Пасланне беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, 19 красавіка 2013 г."Нас нярэдка папракаюць у павольным развіцці рэформ. Па праўдзе кажучы, я негатыўна стаўлюся да гэтага тэрміну, аддаючы перавагу тэрміну "трансфармацыя", або "ўдасканаленне", нашай эканомікі. Перакананы, што правы чалавека, дэмакратыя, рынак не павінны ператварацца ў чарговую жорсткую дактрыну, якая ламае жыцці і лёсы дзясяткаў і соцень мільёнаў людзей. Рэформы дзеля рэформ нам не патрэбны".
Пасланне беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, 7 красавіка 1999 г."Мы павінны сур'ёзна падумаць аб тым, як зрабіць нашу краіну прывабнай для багатых людзей з усяго свету. Што мы гатовы прапанаваць? Стабільныя, камфортныя, прадказальныя ўмовы вядзення бізнесу — гэта павінна быць нацыянальным брэндам. Дружалюбнасць — абавязковы прынцып работы для ўсіх".
Пасланне беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, 24 красавіка 2018 г."Мы гаворым аб тым, што Беларусь неабходна зрабіць ІТ-краінай. Тут трэба вырабляць прадукт, каб Беларусь стала адным з сусветных ІТ-цэнтраў. І гэта можна зрабіць".
Наведванне ў Мінску ІТ-кампаній, 13 сакавіка 2017 г."Эканоміка ведаў, а таксама прафесіяналы, якія шчыра любяць сваю радзіму, забяспечваюць канкурэнтаздольнасць краіны".
Выступленне на пленарным пасяджэнні Рэспубліканскага педагагічнага савета, 24 жніўня 2017 г."Развітая сельская гаспадарка — гэта краевугольны камень нашай незалежнасці. Мы забяспечваем уласную харчовую бяспеку і адначасова вырабляем такі экспартны прадукт, які будзе заўсёды запатрабаваны чалавецтвам. Таму што попыт на аўтамабілі або тэлевізары можа то ўзрастаць, то падаць, і без іх у цяжкія часы абыходзіліся, а ежа патрэбна чалавеку кожны дзень. Попыт на якасныя прадукты харчавання, як і на адзенне і жыллё, будзе вечным".
Урачысты сход да Дня Незалежнасці, 1 ліпеня 2013 г."Галоўнае — стратэгічна мы павінны рабіць сваю эканоміку так, каб яна была максімальна прывязана да мясцовай сыравіны".
Наведванне завода газетнай паперы ў Шклове, 7 ліпеня 2011 г."Мы вельмі зацікаўлены ў развіцці прадпрымальніцтва, павелічэнні долі прыватнай уласнасці ў эканоміцы. Мы ніколі не проціпастаўлялі дзяржаўную і прыватную формы ўласнасці. Якая б ні была форма ўласнасці, галоўнае, каб яна эфектыўна працавала на карысць грамадства".
Пасланне беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, 21 красавіка 2011 г."Нам патрэбны такая прыватызацыя і такія інвестары, якія забяспечаць расшырэнне таварных рынкаў, стварэнне новых вытворчасцей і тэхналогій, а галоўнае — дадуць добрую зарплату работнікам. А не тыя, пры якіх працоўны калектыў застаецца з мізэрнай зарплатай, а ўсе грошы забірае кучка акцыянераў".
Пасланне беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, 19 красавіка 2013 г."Мы павінны разглядаць прыватную ўласнасць яшчэ і як адну з асноў фарміравання патрыятызму нашых людзей. Бо калі ў чалавека ёсць уласная справа, дом, зямля, гэта дае яму магчымасць адчуць сябе гаспадаром свайго лёсу і краіны".
Пасланне беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, 21 красавіка 2011 г."Татальная залежнасць ад знешніх рынкаў — гэта пагроза эканоміцы і суверэнітэту краіны. Таму развіццё ўнутранага рынку, будаўніцтва эканомікі паслуг павінна стаць стрыжнем нашай новай эканамічнай палітыкі".
Пасланне беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, 22 красавіка 2014 г."Нельга забываць, што на знешніх рынках вельмі жорсткая канкурэнцыя, сапраўдныя гандлёвыя войны і змаганне за кожную таварную пазіцыю з прымяненнем шырокага арсенала сродкаў — ад загараджальных мытных бар'ераў, праз цэнавыя манеўры, да прымянення зброі. Таму і нам трэба быць у поўным узбраенні. Поспех гарантаваны толькі пры ўмове павышэння якасці пастаўляемай прадукцыі, зніжэння яе сабекошту, забеспячэння паўнацэннага прад- і пасляпрадажнага абслугоўвання на ўзроўні лепшых сусветных практык".
V Усебеларускі народны сход, 22 чэрвеня 2016 г.