Пра мірныя ініцыятывы

  • "Лепш дзясяткі і сотні гадоў перагавораў, чым адзін дзень вайны".

  • "Наша заслуга ў тым, што Беларусь застаецца астраўком міру, спакою і парадку. На няшчасце, нехта забыў урокі Вялікай Айчыннай вайны. Гэтыя ўрокі мог забыць хто хочаце, але толькі не беларусы. Тая вайна каштавала нам мільёны жыццяў, і таму, нягледзячы на час, мы цвёрда ведаем і помнім: няма на Зямлі нічога даражэйшага, чым мір!"

    Пасланне беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, 29 красавіка 2015 г.
  • "Сусветная супольнасць разглядае Беларусь як донара рэгіянальнай бяспекі".

    V Усебеларускі народны сход, 22 чэрвеня 2016 г.
  • "Мы — мірныя людзі, не хочам вайны. Мы не багатыя, але нікога не просім. Мы самі сваё шчасце заробім. Лепш дзясяткі і сотні гадоў перагавораў, чым адзін дзень вайны".

    Выступленне ў час наведвання пасёлка Балбасава Аршанскага раёна, 4 лістапада 2018 г.
  • "Рэальным і важкім укладам у стварэнне адзінай сістэмы бяспекі для ўсіх без выключэння краін Еўропы з'яўляецца прапанова Беларусі стварыць у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе прастору, свабодную ад ядзернай зброі".

    Пасланне беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, 7 красавіка 1999 г.
  • "Наша дзяржава — змагар за бяспеку ў рэгіёне і свеце. Мы першымі ў гісторыі адмовіліся ад ядзернай зброі, аднымі з першых выканалі ўмовы дагавора аб скарачэнні звычайных узбраенняў. Мы робім усё для таго, каб адносіны паміж галоўнымі ваенна-палітычнымі арганізацыямі ў Еўропе — Арганізацыяй Дагавора аб калектыўнай бяспецы і НАТА — сталі адносінамі партнёрства і супрацоўніцтва".

    ІІІ Усебеларускі народны сход, 2 сакавіка 2006 г.
  • "Мы, беларусы, як талерантная і адкрытая нацыя будзем усямерна садзейнічаць росту ўзаемаразумення і супрацоўніцтва на кантыненце, каб стаць сувязным звяном паміж дзяржавамі і народамі. У гэтым бачу адну з найважнейшых сваіх задач на пасадзе Прэзідэнта. Калі будзе дасягнута пастаўленая мэта, гэта дасць вялікі плён як Беларусі, так і нашым суседзям, і іншым краінам".

    Цырымонія прынясення прысягі з нагоды ўступлення на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, 6 лістапада 2015 г.
  • "Сёння важна спыніць геапалітычнае саперніцтва ў рэгіёне, адмовіцца ад стварэння "сфер уплыву" і навязвання дзяржавам пэўнай мадэлі грамадска-палітычнага ўладкавання. Усім патрэбны спалучэнне інтэграцыйных працэсаў, выключна мірнае ўрэгуляванне спрэчак".

    Рабочая паездка ў Брэсцкую вобласць, 22 сакавіка 2019 г.
  • "Мы прапануем "інтэграцыю інтэграцый"… Такая інтэграцыя на постсавецкай прасторы хутчэй прывядзе да больш цесных і раўнапраўных адносін з Еўрасаюзам і пабудовы Вялікай Еўропы, чым сепаратныя хаджэнні па еўрапейскіх кабінетах".

    Артыкул "Аб лёсах нашай інтэграцыі" ў газеце "Известия", 17 кастрычніка 2011 г.
  • "Мы прыхільнікі міралюбівай палітыкі. Нам не патрэбны гэтыя разборкі вялікіх дзяржаў, ад якіх, зыходзячы з гісторыі, мы заўсёды цярпелі".

    Наведванне Ваеннай акадэміі Беларусі, 22 лютага 2019 г.
  • "Для нас прынцыпова важна не дапусціць з'яўлення новых раздзяляльных ліній у Еўрапейскім рэгіёне. Каб узаемаадносіны Еўрапейскага саюза і Еўразійскага эканамічнага саюза мелі не ўзаемавыключальны, а ўзаемадапаўняльны характар!"

    Пасланне беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, 21 красавіка 2016 г.
  • "Мы не хочам апынуцца на лініі новага цывілізацыйнага разлому, на вастрыі блокавага процістаяння паміж Усходам і Захадам — гэта галоўнае. Беларусы, як ніхто іншы, ведаюць, што гэта можа ў сабе таіць. З ростам процістаяння нам прадказваюць лёс буфера, або "бастыёна", паміж Расіяй і НАТА. Калі б уладныя людзі прыйшлі да дамоўленасці не цягнуць дзяржавы Усходняй Еўропы ў розныя ваенна-палітычныя блокі, не патрабаваць пацвярджэння лаяльнасці на шкоду іх суверэнным інтарэсам, гэты рэгіён стаў бы трансгранічным поясам стабільнасці і ўзаемадзеяння".

    Выступленне на адкрыцці сустрэчы Асноўнай групы Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы, 31 кастрычніка 2018 г.
  • "Я бачу выратаванне свету ў тым, каб мы хаця б спыніліся, каб не беглі ў гонку ўзбраенняў і заўтрашнюю вайну. А мы ўжо амаль страляем адзін у аднаго. Нам "Хельсінкі-2" патрэбны".

    Сустрэча з прадстаўнікамі расійскай медыйнай супольнасці, 14 снежня 2018 г.
  • "Статус "скрыжавання", якім геапалітычна надзелена Беларусь, мы разумеем як сувязнае звяно, артэрыю паміж Захадам і Усходам. Але не як бар'ер, буфер або санітарны кардон і ні ў якім разе не прахадны двор. Мы не маем намеру выбіраць паміж Еўрасаюзам і Расіяй. У нас уласнае месца ў Еўропе, дадзенае нашаму народу Госпадам, свае геапалітычная ідэнтычнасць і нацыянальныя інтарэсы, найважнейшы з якіх — забеспячэнне збалансаванага ўзаемадзеяння з усімі, фарміраванне пояса добрасуседства па ўсім перыметры нашых граніц".

    Пасланне беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, 21 красавіка 2010 г.